Беларуская Служба

Уладзімір Пуцін прыедзе ў Мінск на саміт АДКБ

09.11.2023 17:31
Папярэдні раз кіраўнік расійскай дзяржавы наведваў Беларусь у снежні 2022 года.
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

Прэзідэнт Расіі прыедзе ў Мінск 23 лістапада на саміт АДКБ, пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым у Астане, паведамляе «Наша Ніва».

«Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам [Казахстана], у нас вельмі добрыя адносіны – і асабістыя добрыя, і дзелавыя. Безумоўна, гэта дапамагае ў працы. Упэўнены, што так будзе і далей», – сказаў Пуцін на перамовах з казахстанскім лідарам Касым-Жамартам Такаевым.

«Нядаўна разам удзельнічалі ў саміце СНД у Бішкеку. Неўзабаве сустрэнемся ў Мінску на пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі [АДКБ], а да канца года будзем мець дадатковыя магчымасці пагутарыць у Пецярбургу падчас саміта ЕўрАзЭС і традыцыйнай нефармальнай пераднавагодняй сустрэчы лідараў СНД», – удакладніў свае найбліжэйшыя планы прэзідэнт РФ.

Папярэдні раз кіраўнік расійскай дзяржавы наведваў Беларусь у снежні 2022 года.

аз