Беларуская Служба

Еўрапейскі суд адмовіўся зняць санкцыі з Вераб'я

09.11.2023 18:31
Санкцыі супраць беларускага бізнесмена былі ўведзены ЕС у снежні 2020 года.
Еўрапейскі суд па правах чалавека ў СтрасбургуАўтар: Adrian Grycuk - Уласная праца, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=66030266

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з беларускага бізнесмена Мікалая Верабʼя і абавязаў яго аплаціць судовыя выдаткі. Рашэнне суда вынесена 8 лістапада, паведамляе reform.by.

Санкцыі былі ўведзены ЕС у снежні 2020 года. У абгрунтаванні ўказвалася, што Верабей зʼяўляецца адным з вядучых бізнесменаў, якія працуюць у Беларусі, з дзелавымі інтарэсамі ў нафтавым сектары, сектары транзіту вугалю, банкаўскім і іншых сектарах, зʼяўляецца саўладальнікам «Брэміна Груп», якая «карысталася падатковымі льготамі і іншымі формамі падтрымкі з боку беларускай адміністрацыі».
»Такім чынам, ён атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго«, – гаварылася ў абгрунтаванні.

Верабей заяўляў у пазове, што сцвярджэнні, якія тычацца яго дзейнасці ў розных сферах эканомікі і сцвярджэнні, якія тычацца «Брэміна Груп», не даказваюць, што ён атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі ці падтрымлівае яго. Ён таксама ўказваў, што яго эканамічная дзейнасць у названых сферах або значна скарацілася, або заўсёды была абмежаванай. На гэтай падставе ён патрабаваў адмяніць санкцыі ў дачыненні да яго.

Еўрапейскі суд з гэтым не пагадзіўся.

аз