Беларуская Служба

Рэжым працягвае ціск на беларускае грамадства

11.11.2023 08:45
Адбыўся суд па адміністрацыйнай справе над сваякамі вядомага палітолага Карбалевіча — братам з ягонай жонкай.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/viasna96

Учора ў Рэчыцкім судзе разглядалі адміністрацыйныя справы над Алегам і Яўгеніяй Карбалевічамі. Іх абвінавачвалі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай» прадукцыі (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

Судзіла сямейную пару адна і тая ж суддзя — Кацуба Марына. Яна пакарала сужэнцаў штрафамі: Алег атрымаў 20 базавых велічыняў штрафу (740 рублёў), а Яўгенія — 15 базавых (555 рублёў).

Таксама ў жанчыны канфіскавалі тэлефон, прызнаўшы яго сродкам злачынства.

Крыніца: ПЦ «Вясна»