Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў парадку спецыяльнай вытворчасці скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі «Сітуацыйна-аналітычны цэнтр» і «Мабілізацыйны план «Перамога».
Абвінавачаным інкрымінавана 12 артыкулаў крымінальнага кодэксу, сярод якіх здрада дзяржаве, публічныя заклікі да змены дзяржаве і здзяйснення іншых дзеянняў, арганізацыя (кіраўніцтва) акта тэрарызму, абразы прэзідэнта і прадстаўнікоў улады.
Усіх супрацоўнікаў BYPOL (ці ўжо BELPOL) будуць судзіць завочна, бо яны знаходзяцца за мяжой. Гаворка ідзе пра Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лабана і Андрэя Астаповіча.
Паведамляецца, што крымінальная справа перададзена Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.
Крыніца: ПЦ «Вясна»