Жанну Волкаву затрымалі ў гомельскай школе № 63, куды яна прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці 11 траўня. Для таго, каб затрымаць маці двух няпоўнагадовых дзяцей, сілавікі зладзілі адмысловую спецаперацыю – змовіліся з настаўніцай.
Жанну Волкаву судзілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку); ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Справу разглядаў суддзя Алег Харошка. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
яс/Гомельская Вясна