Беларуская Служба

У Партугаліі створана група «За дэмакратычную Беларусь»

14.11.2023 14:31
13-15 лістапада Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Лісабоне, дзе прымае ўдзел у Web-Summit.
.
.фота: ТГ-канал С.Ціханоўскай

У панядзелак Святлана Ціханоўская выступіла ў партугальскім Парламенце. Падчас прамовы было абвешчана пра стварэнне групы сяброў Беларусі. Такія групы ўжо існуюць у 23 краінах свету – у тым ліку не толькі ў краінах Еўрасаюза, а таксама ў Нарвегіі, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіне, чытаем у Тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

У сваёй прамове Святлана Ціханоўская акрэсліла шэраг дадатковых напрамкаў, якія вартыя больш актыўнай сумеснай працы. У прыватнасці, гаворка ішла пра падтрымку пашпартоў новай Беларусі, дапамогу палітзняволеным і іх рэабілітацыю пасля вызвалення.

«Мы спадзяемся, што Партугалія дапаможа выйсці нам на кантакт з партугаламоўнымі краінамі. Яны граюць вялікую ролю ў свеце, іх пазіцыя па многіх пытаннях вельмі важная. І мы разлічваем на тое, што знойдзем з імі агульную мову», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

ав