Рэактыўная артылерыйская брыгада Узброеных сіл прыняла на ўзбраенні комплекс рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз-М». Гэта ўдасканаленая версія комплексу РСЗА «Паланэз», які ўжо раней стаяў на ўзбраенні беларускай арміі.
«Асноўныя тактыка-тэхнічныя характарыстыкі РСЗА «Паланэз-М» палепшаныя ў параўнанні з папярэднікам і дазваляюць адначасова нанесці з найвышэйшай дакладнасцю ўдар па васьмі цэлях на далёкасці да 300 км. Гэта могуць быць камандныя пункты, арсеналы з боепрыпасамі, назапашванне тэхнікі і засяроджванне жывой сілы», – заяўляе Мінабароны Беларусі.
Мінабароны назвала прыняцце новых узораў узбраення «элементам стрымлівання».
Хартыя'97
нг