Беларуская Служба

Паводле беларускага СК, у Польшчы створаны «анклаў для злачыннага свету ў Еўропе»

15.11.2023 15:12
У прапанаванай СК версіі рэальнасці Святлана Ціханоўская зʼяўляецца «стаўленіцай заходніх лялькаводаў». 
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

На сайце Следчага камітэту з'явілася поўнае прапагандысцкіх заяваў паведамленне аб крымінальнай справе ў дачыненні да прадстаўнікоў абʼяднання беларускіх экс-сілавікоў BYPOL. Справа перададзена генеральнаму пракурору для накіравання ў суд, паведамілі ў Следчым камітэце.

У падводцы да паведамлення аб крымінальнай справе выкарыстоўваюцца наступныя звароты: «вонкавыя і ўнутраныя дэструктыўныя сілы, якія каардынуюцца заходнімі краінамі», «заходнія лялькаводы», «псеўдаорганы».

У прапанаванай СК версіі рэальнасці Святлана Ціханоўская зʼяўляецца «стаўленіцай заходніх лялькаводаў», а ў Польшчы створаны «анклаў для злачыннага свету ў Еўропе».

BYPOL жа, на думку следчых, зʼяўляецца «так званай аналітычнай падструктурай з нібыта пісьменнымі спецыялістамі», таксама гэта «зборышча збеглых няўдачнікаў, а па факце злачынцаў, якія займаюцца распальваннем сацыяльнай варожасці, заклікамі да масавых беспарадкаў, арганізацыяй тэрарыстычных актаў і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на захоп дзяржаўнай улады». На думку следства, сябры BYPOL дзеляць грамадзян Беларусі на «сваіх» і «чужых».

Па дадзеных СК, дзве шафы кіравання прыладай сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі на перагоне ў Светлагорскім раёне на Гомельшчыне ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 2022 года спалілі па ўказанні кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава.

«На шчасце, дзякуючы зладжанай працы праваахоўнікаў, трагедыі і чалавечых ахвяр у выніку тэракту на чыгунцы ўдалося пазбегнуць, аднак шкода, якую нанеслі злачынныя дзеяннні фігурантаў, склала каля 58 тысяч рублёў», – гаворыцца ў паведамленні СК.

«Мабілізацыйны план «Перамога», як лічаць у СК, патрэбен для каардынацыі дзеянняў па ўчыненні злачынстваў. А добраахвотніцкае абʼяднанне грамадзян «Паспалітае рушэнне» ажыццяўляе «дзейнасць па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў арганізацыі BYPOL з структурнымі падраздзяленнямі «Сітуацыйна-аналітычны цэнтр», якія ўваходзяць у яе, і «Мабілізацыйны план »Перамога« скончана ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Крымінальная справа перададзена генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Нагадаем, расследаванне Следчага камітэту заняло ўсяго два месяцы. 13 лістапада СК ужо паведамляў аб яго завяршэнні.

Крыніца: Зеркало

нг