У Мазыры быў затрыманы Уладзімір Целяпун. Праваабаронцам стала вядома, што цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ, паведаміла «Гомельская Вясна».
Прычыны і абставіны затрымання мужчыны невядомыя.
Крыніца, абазнаная ў сітуацыі, распавяла, што ўчора Уладзімір Целяпун планаваў ісці на прыём да суддзі Канстытуцыйнага суда ў Мазырскім выканкаме. Але на сустрэчы так і не з'явіўся і на сувязь увечары не выходзіў.
Уладзімір Целяпун – ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мазырскі праваабаронца, які неаднаразова спазнаваў пераслед так званых «сілавікоў».
аз