Цяпер літоўскі ўрад не разглядае магчымасць закрыцця дадатковых памежных пераходаў з Беларуссю. Аб гэтым 17 лістапада ў Сейме заявіла журналістам прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманітэ, спасылаючыся на на BNS, паведамляе партале reform.by.
«У нас ёсць чатыры дзеючыя пункты, праз якія перамяшчаюцца пасажыры і грузы, і я не гавару, што не можа быць дыскусій аб далейшым рэжыме перасячэння мяжы, але пакуль урад не абмяркоўвае гэта пытанне», – сказала яна.
Бюджэтна-фінансавы камітэт Сейма прапанаваў ураду разгледзець магчымасць закрыцця пагранічных пераходаў з Беларуссю або Расіяй, праз якія ў Літву трапляе большая частка кантрабандных тавараў.
Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце пацвердзіла, што Камітэт прапануе закрыць КПП «Лаварышкес» і «Райгардас», і што гэтая прапанова будзе разгледжана. Паводле \міністра, закрыццё кантрольна-прапускных пунктаў – эфектыўная мера ў барацьбе з кантрабандай.
Сёлета Літва ўжо закрыла пункты пропуску «Шумскас» і «Твярачус». Пазней МУС вылучыла ідэю закрыць «Лаварышкес» і «Райгардас». Аднак гэтая прапанова так і не была рэалізаваная. Яшчэ раней Літва закрыла чыгуначны пераход «Стасілай».
эж