Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі прыняў удзел у 15-й штогадовай Асамблеі форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, піша партала reform.by.
Валерый Кавалеўскі правёў кансультацыі і сустрэчы ў Генеральным дырэктараце па ўнутраных справах Еўракамісіі, з Магдаленай Грона, старшым дарадцам па знешняй палітыцы старшыні Еўрасавета, з прадстаўнікамі Генеральнага дырэктарата па суседстве і пашырэнні і службы знешніх сувязей.
Падчас выступу і падчас сустрэч Кавалеўскі абазначыў прыярытэты ўзаемадзеяння беларускіх дэмакратычных сіл і ЕЗ:
неабходнасць практычных дзеянняў па еўрапейскай інтэграцыі Беларусі;
вострая неабходнасць у дзеяннях ЕС па супрацьстаянні расійскай пагрозе незалежнасці Беларусі;
міграцыйная праблематыка і праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі;
нарошчванне санкцыйнага ціску і прыцягненне міжнародных механізмаў адказнасці за злачынствы рэжыму;
узмацненне падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі для дасягнення мэты вызвалення Беларусі ад дыктатуры і залежнасці ад Расіі.
эж