Беларуская Служба

Лукашэнка павіншаваў Латвію з 105-й гадавінай абвяшчэння краіны

18.11.2023 10:17
Лукашэнка спадзяецца «на добразычлівае стаўленне да беларусаў з латвійскага боку».
-
Латвійска-беларуская мяжаPAP/Alexander Welscher

Аляксандр Лукашэнка спадзяецца «добразычлівыя адносіны да беларусаў з латвійскага боку». Пра гэта гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме з нагоды 105-й гадавіны абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, якую Мінск накіраваў у Рыгу 18 лістапада.

Лукашэнка зазначыў, што продкаў беларусаў і латвійцаў «спрадвеку аб'ядноўвалі паважлівыя, добразычлівыя адносіны».

«Беларусы заўсёды шчыра радаваліся поспехам сваіх латвійскіх сяброў, мелі куміраў сярод дзеячаў латвійскага кіно і эстрады. І ніколі не дыктавалі вам, каго выбіраць кіраўніком сваёй краіны і па якім шляху яна мусіць развівацца», – гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама выказаў надзею «на добразычлівыя адносіны да беларусаў з латвійскага боку, палітычную сталасць, грамадзянскую пазіцыю і выбар на карысць хуткага пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцяў».

Нагадаем, што дзеянні беларускага рэжыму прымусілі Латвію з 19 верасня закрыць пункт пропуску «Сілене» (з беларускага боку – «Урбаны»). Такое рашэнне ў Рызе прынялі праз значнае павелічэнне спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. Латвійскія памежнікі адзначалі, што сітуацыя на мяжы стала «самай напружанай за ўсе тры гады пачынаючы з 2021-га».

На мяжы Беларусі з Латвіяй застаўся адзін дзейны пункт пропуску.

яс/Зеркало