Прарасійскія актывісты працягваюць змагацца з беларускай мовай. Цяпер яны вырашылі дзеля гасцей з Расіі замяніць беларускамоўныя абвесткі ў метро на расійскамоўныя, бо рускія не разумеюць беларускай і могуць выйсці не на той станцыі, – піша «Наша Ніва».
Пост з гісторыяй пра рускіх турыстаў, якія не зразумелі ні беларускай, ні англійскай моваў і выйшлі на іншай станцыі, апублікаваў адзін з каналаў. Яго перапосціла Вольга Бондарава.
«Сёння ў метро стаў сведкам таго, як госці з Расіі выйшлі не на той станцыі праз тое, што не зразумелі аб'яву дыктара: «Наступны прыпынак – плошча Якуба Коласа». Далей было на англійскай. Госці падумалі, што знаходзяцца на гэтай станцыі і ў выніку памылкова выйшлі на плошчы Перамогі. Лічу, што ўсё ж такі трэба вяртаць рускую мову і ў галасавыя абʼявы станцый Мінскага метрапалітэна. Інакш такіх сітуацый будзе шмат», – піша аўтар канала.
Праз прарасійскіх актывістаў на паказальніках у Мінску і мінскім метро ужо прыбралі беларускую лацініцу.
эж