Пасяджэнне запланавана на 23 лістапада. Арганізацыя прапрацавала амаль 30 гадоў і развівала супрацоўніцтва Літвы і Беларусі. Яна «падтрымлівала курс кіраўніцтва» Беларусі. Ісцец – Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Суддзя – Юрый Карэцкі.
Арганізацыя зарэгістраваная ў 1994 годзе ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна. Гэта адна з літоўскіх арганізацый – раней іх было шэсць. Раней арганізацыя арганізоўвала мерапрыемствы разам з Астравецкім райвыканкамам і Пасольствам Літвы ў Беларусі, дапамагала выдаваць кнігі. Старшыня абшчыны – Аўгуліс Альфонсас Стасіа.
У арганізацыі было 394 членаў. Мэты арганізацыі – супрацоўніцтва і ўмацаванне даверу і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Літвы, захаванне гістарычнай памяці і культуры. Яны адзначылі, што арганізацыя «падтрымлівае курс, які праводзіцца кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь».
Таксама ў Рымдзюнах была школа з літоўскай мовай навучання. Яе пабудавалі за кошт Літвы ў 1996 годзе. У 2022 годзе школу русіфікавалі – рашэнне прынята ў сувязі з навінамі ў Кодэксе аб адукацыі. Усяго, паводле апошніх звестак, у Астравецкім раёне пражывае каля 750 прадстаўнікоў літоўскай нацыянальнасці.
Раней ліквідавалі грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Гімціне».
ав/Hrodna.life