Беларуская Служба

Сілавікі затрымалі жыхарку Магілёва, якая вярнулася ў Беларусь з Варшавы

21.11.2023 14:11
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал 21 лістапада апублікаваў яе «пакаяннае» відэа.
.
.Foto: скрыншот відэа

На камеру дзяўчыну прымусілі расказаць, што яна працуе майстрам педыкюру і манікюру ў салоне прыгажосці.

Прапагандысцкія рэсурсы паведамілі, што магіляўчанку затрымалі пасля вяртання на радзіму. Калі за ёй прыйшлі – невядома. На дзяўчыну склалі пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

ав/zerkalo.io