Беларуская Служба

Павел Латушка: 25 лютага 2024 года ніякіх выбараў у Беларусі не будзе

22.11.2023 12:45
Рэжым Лукашэнкі і выбары – гэта ў прынцыпе несумяшчальныя паняцці, лічыць кіраўнік НАУ.
K
Kіраўнік НАУ Павел Латушкаwww.youtube.com/@CabinetBelarus/скрыншот

«25 лютага 2024 года ніякіх выбараў у Беларусі не будзе – ні парламенцкіх выбараў, ні выбараў у мясцовыя саветы», – такім чынам у відэазвароце намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў, абвешчаныя ў Беларусі на 2024 год выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы:

- З 2020 года ў Беларусі адсутнічае законная ўлада, якая мае паўнамоцтвы прызначаць якія-небудзь выбары або іншыя электаральныя кампаніі(…) Міжнароднага прызнання ні гэтай імітацыі, ні яе вынікаў – таксама не будзе.

Павел Латушка нагадаў, што Эстонія ўжо загадзя заявіла, што не прызнае выбараў у Беларусі.

Палітык перакананы, што большасць беларусаў «добраахвотна ў гэтай імітацыі таксама не будуць прымаць удзелу». «Рэжым Лукашэнкі і выбары – гэта ў прынцыпе несумяшчальныя паняцці», – канстатаваў кіраўнік НАУ Павел Латушка.

аз

ЦВК зацвердзіла план правядзення Адзінага дня галасавання

22.11.2023 11:50
Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года. Датэрміновае галасаванне працягнецца з 20 па 24 лютага.