Беларуская Служба

Антыманапольны камітэт Украіны спыніў міжведамасныя дагаворы з Беларуссю

22.11.2023 15:45
Гаворка ідзе аб пагадненні з беларускім Міністэрствам прадпрымальніцтва і інвестыцый ад 1997 года.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

На паседжанні, якое адбылося 21 лістапада 2023 года Антыманапольны камітэт Украіны прыняў распараджэнне «Аб спыненні дзеяння міжнародных дагавораў Украіны міжведамаснага характару з Рэспублікай Беларусь», паведаміла прэс-служба камітэта.

Гаворка ідзе аб спыненні дзеяння Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь і Антыманапольным камітэтам Украіны, заключанага ў Маскве 18 лютага 1997 года.

Мэтай гэтага Пагаднення з'яўлялася развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж бакамі ў галіне абароны і развіцця эканамічнай канкурэнцыі з улікам нацыянальнага заканадаўства і міжнародных дагавораў, удзельнікамі якіх зʼяўляюцца Украіна і Рэспубліка Беларусь.

У адпаведнасці з гэтым дакументам супрацоўніцтва бакоў ажыццяўлялася па некалькіх напрамках, сярод якіх – удасканаленне палітыкі ў галіне абароны і развіцця эканамічнай канкурэнцыі; выкарыстанне практычных мер па пытаннях антыманапольнага рэгулявання і развіцця канкурэнтнага асяроддзя.

Рашэннем Антыманапольнага камітэта Украіны таксама спыненае дзеянне Пратакола ад 20 снежня 2017 года паміж украінскім камітэтам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, якое стала аператарам гэтай дамовы пасля ліквідацыі ў Беларусі Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцый.

аз

Эксперты з Ельскага ўніверсітэта падрыхтавалі справаздачу пра дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

20.11.2023 13:11
Гэта чарговы дакумент, які пацвярджае, што ўкраінскіх дзяцей вывозяць не толькі ў Расію, але таксама ў Беларусь.