19-гадовага грамадзяніна Расіі, які «замініраваў» 450 абʼектаў у Беларусі, асудзілі на 2,5 года калоніі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на ТАСС. Тэлефоннага тэрарыста раней затрымалі ў Омску, дзякуючы сумесным дзеянням ФСБ і МУС РФ, а таксама КДБ РБ.
Зламыснік вясной 2021 года разаслаў электронныя лісты з тэрарыстычнымі пагрозамі ў дачыненні да больш за 800 абʼектаў на тэрыторыі Расіі і Беларусі.
Яго судзілі па артыкуле «заведама ілжывае паведамленне аб акце тэрарызму». З хлопца спагналі кампенсацыю нанесенай матэрыяльнай шкоды ў памеры 2,5 млн расійскіх рублёў (больш за 28 тысяч долараў).
аз