«25 лютага 2024 года ніякіх выбараў у Беларусі не будзе – ні парламенцкіх выбараў, ні выбараў у мясцовыя саветы», – такім чынам у відэазвароце намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў, абвешчаныя ў Беларусі на 2024 год выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы:
- З 2020 года ў Беларусі адсутнічае законная ўлада, якая мае паўнамоцтвы прызначаць якія-небудзь выбары або іншыя электаральныя кампаніі(…) Міжнароднага прызнання ні гэтай імітацыі, ні яе вынікаў – таксама не будзе.
Павел Латушка нагадаў, што Эстонія ўжо загадзя заявіла, што не прызнае выбараў у Беларусі.
Палітык перакананы, што большасць беларусаў «добраахвотна ў гэтай імітацыі таксама не будуць прымаць удзелу». «Рэжым Лукашэнкі і выбары – гэта ў прынцыпе несумяшчальныя паняцці», – канстатаваў кіраўнік НАУ Павел Латушка.
аз