Беларуская Служба

Чарговыя два беларускія адвакаты пазбаўленыя ліцэнзій

23.11.2023 16:48
З 2020 года каля 120 адвакатаў у Беларусі пазбаўленыя права на прафесію.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Чарговыя беларускія адвакаты пазбаўленыя ліцэнзій. Гэта Юлія Карачун і Аксана Пучкоўская з Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

Дазвол на працу адклікалі з-за «здзяйсненне дзеянняў, не сумяшчальных са званнем адваката».

У 2021 годзе Юлія Карачун прайшла пераатэстацыю. Пасля гэтага яна не ўдзельнічала ў палітычных справах.

З 2020 года каля 120 адвакатаў у Беларусі пазбаўленыя права на прафесію, больш за 10 адвакатаў самі трапілі за краты.

вс