Беларуская Служба

З пачатку году на самалётах, якія лёталі з Расіі ў Мінск, адбылося не менш за 23 інцыдэнты, звязаныя з бяспекай палётаў

23.11.2023 19:03
Гэта вынікае з закрытых дакументаў Федэральнага агенцтва паветранага транспарту Расіі, якія абнародавала Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны, атрыманыя ў выніку кібераперацыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMedia_works/Shutterstock

З пачатку году на самалётах, якія лёталі з Расіі ў Мінск, адбылося не менш за 23 інцыдэнты, звязаныя з бяспекай палётаў.

Найчасцей інцыдэнты адбываліся з паветранымі суднамі, якія належаць расійскім авіякампаніям «Аэрафлот» і «Пабеда», а тры выпадкі зафіксаваныя на самалётах «Белавія».

Гэта вынікае з закрытых службовых дакументаў Федэральнага агенцтва паветранага транспарту Расіі (Расавіяцыя), якія абнародавала Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны, атрыманыя ў выніку кібераперацыі.

Так, 12 студзеня экіпаж самалёта «Белавія», які ажыццяўляў рэйс «Менск-Сочы», паведаміў аб праблемах з наддувам у працы рухавіка і папрасіў дазволу на зніжэнне. Але канчаткова экіпаж прыняў рашэнне ляцець у аэрапорт прызначэння.

9 лютага яшчэ адзін самалёт «Белавія», які ажыццяўляў рэйс з Мінску ў Маскву, быў адхілены ад палёту па прылёце ў аэрапорт «Шарамецьева», бо пры аглядзе знайшлі скразное пашкоджанне абшыўкі фюзеляжа. Самалёт адрамантавалі і вярнулі на рэйс.

4 сакавіка экіпаж самалёта «Белавія», які вяртаўся з Сочы ў Мінск, паведаміў аб праблеме з сістэмай кандыцыянавання і таксама запрасіў дазвол на зніжэнне. Пасля зніжэння экіпаж прыняў рашэнне ляцець у мінскі аэрапорт.

Сярод інцыдэнтаў на расійскіх самалётах, якія ажыццяўлялі палёты ў Мінск і з Мінску, фіксавалі як пашкоджанні лабавых шыб ад сутыкнення з птушкамі, так і больш сур’ёзныя сітуацыі.

Так, 19 студзеня на самалёце «Аэрафлоту» ў аэрапорце «Шарамецьева» перад палётам у Мінск знайшлі трэшчыну на пакрыцці і кампазітнай канструкцыі на абцякальніку бартавой радыёлакацыйнай станцыі. Але вырашылі, што гэтае пашкоджанне знаходзіцца ў межах допускаў, і самалёт падняўся ў неба, паведамляе Радыё «Свабода».

вс