Лукашэнкаўская ЦВК паведаміла, калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары.
Апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі выклікалі маштабныя пратэсты, а пасля - масавыя рэпрэсіі і хвалю эміграцыі.
З таго часу ўлады пераносілі выбарчыя кампаніі. Выбары ў мясцовыя саветы павінны былі прайсці ў 2022 годзе, у парламент - у 2023-м. У выніку яны адбудуцца ў адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года.
«Прэзідэнцкія» выбары павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года, заявіў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. Ягоныя словы перадае Sputnik Беларусь.
Крыніца: DW Беларусь