Беларуская Служба

Лукашысты вызначыліся з «выбарамі прэзідэнта» у Беларусі

24.11.2023 10:35
Пасля неаднаразовага пераносу даты выбараў стала вядома, што дэпутатаў будуць выбіраў у 2024 годзе, а прэзідэнта ў 2025.
Ілюстрацыйнае фотаФота: Праваабаронцы за свабодныя выбары

Лукашэнкаўская ЦВК паведаміла, калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары. 

Апошнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі выклікалі маштабныя пратэсты, а пасля - масавыя рэпрэсіі і хвалю эміграцыі.

З таго часу ўлады пераносілі выбарчыя кампаніі. Выбары ў мясцовыя саветы павінны былі прайсці ў 2022 годзе, у парламент - у 2023-м. У выніку яны адбудуцца ў адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года.

«Прэзідэнцкія» выбары павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года, заявіў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка. Ягоныя словы перадае Sputnik Беларусь.

Крыніца: DW Беларусь