Расійская кампанія Wildberries, якая займаецца інтэрнэт-гандлем, пабудуе ў Беларусі лагістычны цэнтр на 120 тысяч «квадратаў» і 5-6 тысяч працоўных месцаў. Кампанія стала рэзідэнтам індустрыяльнага парка «Вялікі камень» пад Мінскам. Ужо падпісана дамова на зямельны ўчастак на 27 га. Гэта найбуйнейшая здзелка ў «Вялікім камені» у гэтым годзе.
У кастрычніку гэтага года Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты правёў у Маскве сустрэчу з асноўнай уладальніцай Wildberries Таццянай Бакальчук. Круты падчас сустрэчы выказаў пажаданне, каб адзін з найбуйнейшых маркетплейсаў СНД больш актыўна развіваў супрацоўніцтва з дзяржаўнымі канцэрнамі і прадпрыемствамі Беларусі. Круты і Бакальчук таксама абмяркоўвалі перспектывы развіцця складскіх і лагістычных магутнасцяў Wildberries у Беларусі.
Wildberries – адна з самых папулярных інтэрнэт-пляцовак у Беларусі і Расіі з бясплатнай дастаўкай, нізкімі коштамі і шырокай сеткай пунктаў самавывазу.
вх