Шумілінскі раённы суд спыніў справу ў дачыненні да Андрэя Прыстаўкі. Сілавікі ўбачылі ў яго профілі Facebook фотаздымак, які быў упрыгожаны бела-чырвона-белым сцягам. Суддзя палічыла, што двухмесяцовы тэрмін для прыцягнення да адказнасці мінуў. Мужчына, дарэчы, у суд не з'явіўся.
Таксама была разгледжана справа рамесніка Пярцова Аляксея, у якога сілавікі знайшлі ў сацсеткі «ВКонтакте» лагатыпы платформы «Голас» і рэсурсу «Чай з малінавым варэннем». Мужчына прызнаў віну, што апублікаваў «выяву шэрага кубка на зялёным коле, у цэнтры якога ёсць выява маліны белага колеру», і атрымаў штраф - 740 руб.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск