Падчас інтэрв'ю з Давідам Арахаміем на ютуб-канале «Мосейчук+» украінская тэлевядоўца Наталля Масяйчук запытала Давіда Арахамію пра першыя пасля пачатку вайны тэлефонныя перамовы паміж Зяленскім і Лукашэнкам, якія дапамог арганізаваць скандальна вядомы ўкраінскі дэпутат Шаўчэнка.
Ініцыятарам званка нібыта быў Лукашэнка, і Зяленскі спачатку адмовіўся з ім размаўляць, але Арахамія, паводле яго слоў, усё роўна паставіў званок на гучную сувязь, каб украінскі прэзідэнт паслухаў, ці скажа Лукашэнка што-небудзь важнае.
Лукашэнка, паводле Арахаміі, тады сказаў:
«Я не магу зрабіць так, каб яны не карысталіся маёй інфраструктурай, праз Беларусь не заходзілі і не запускалі ракеты. Але я гарантую, што ніводзін беларускі салдат не перасячэ мяжу Украіны».
Арахамія сказаў, што ніхто тады Лукашэнкавым словам не паверыў, але пры гэтым дадаў, што «ён, відаць, дагэтуль трымае сваё абяцанне».
nashaniva.com / вх