На працягу мінулых сутак 30 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці польска-беларускую мяжу, паведаміла Памежная варта. 14 чалавек вярнуліся ў Беларусь, калі заўважылі польскі патруль.
Спробы перасячэння мяжы адбываліся на ўчастках, якія ахоўваюцца памежнымі пастамі ў Дубічах Царкоўных і Чарэмшы.
Сёлета на польска-беларускай мяжы былі затрыманыя мігранты з 52 краін.
IAR/нг