Беларуская Служба

Сямейная пара беларусаў пасля чарговай паездкі на радзіму атрымала забарону на ўезд у краіну на 5 гадоў

26.11.2023 10:52
Пры спробе перасячы мяжу, іх забралі на допыт.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/inproperstyle

Адмовіўшыся ад беларускага грамадзянства яшчэ да 2020 года, яны рэгулярна наведвалі сваякоў у Беларусі. Аднак іх апошняя паездка стала сур'ёзнымі праблемамі, паведамляе «Наша Ніва».

Пры спробе перасячы мяжу ў пункце пропуску «Катлоўка», мужчыну і яго жонку забралі на допыт. «Памежнікі» цікавіліся мэтай паездкі, іх палітычнымі поглядамі і правяралі змесціва тэлефона. З «непажаданага» кантэнту ў мужчыны ў акаўнце Instagram знайшлі прэзентацыі кнігі Алеся Бяляцкага ў Нью-Ёрку, акцыі пратэсту супраць вайны ў Вашынгтоне, а таксама фота з экскурсіі ў літоўскі Сойм, на якой мужчына стаіць за трыбунай побач з украінскім сцягам. Ягоную жонку таксама дапыталі, у прыватнасці, пра яе былую працу ў ЕГУ.

У выніку абодвум была выдадзена забарона на ўезд у Беларусь на пяць гадоў. Мужчына выказаў палёгку, што ў іх няма беларускага грамадзянства, бо наступствы маглі быць нашмат горшымі. Ён папярэдзіў аб рызыках наведвання Беларусі, асабліва для тых, хто мае гісторыю актыўнасці і жыве за мяжой, падкрэсліўшы, што бягучая сітуацыя ў краіне робіць паездкі туды асабліва рызыкоўнымі.

нг