Беларуская Служба

У Гродне пачынаюць судзіць палітзняволеную, якую затрымалі па вяртанні з Польшчы

27.11.2023 11:00
Палітзняволенай пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Гродзенскім абласным судзе 27 лістапада распачынаецца суд над 30-гадовай палітзняволенай Аляксандрай Каско. Яе затрымалі па вяртанні з Польшчы напачатку лютага гэтага года. Цяпер яе абвінавачваюць паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і размяшчэнні ў сацсетках «публікацый абразлівага і паклёпніцкага характару ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі», паведамляе «Вясна».

Палітзняволенай пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Аляксандру Каско затрымалі 9 лютага 2023 года па вяртанні з Польшчы. На наступны дзень у судзе Ваўкавыскага раёна Мікалай Талашка арыштаваў яе на 10 сутак паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля «сутак» яна на волю не выйшла – супраць яе ўзбудзілі крымінальныя справы.

Яшчэ да суда, 12 верасня 2023 года, КДБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў». Таксама яе дадалі ў «Спіс экстрэмістаў».

аз

Расейца, які «замініраваў» 450 аб'ектаў у Беларусі, асудзілі на 2,5 года

22.11.2023 16:50
Вясной 2021 года зламыснік разаслаў электронныя лісты з тэрарыстычнымі пагрозамі ў дачыненні да 800 абʼектаў у Расіі і Беларусі.

Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з-за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

22.11.2023 18:45
Віцебскага відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава і яго жонку Таццяну Пыцько асудзілі за супрацу з тэлеканалам «Белсат».