«У 1920 годзе беларусы больш за месяц змагаліся за свабоду і права жыць у вольнай краіне. Сяляне ды інтэлігенцыя стаялі плячо да пляча і баранілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яны імкнуліся захаваць нашу краіну непадзельнай – і спыніць агрэсію з боку краіны-суседкі.
Сёння Беларусі зноў пагражае паглынанне. Як і 100 гадоў таму, Расія насаджае ўласныя ідэі і каштоўнасці, каб знішчыць нашае права на самавызначэнне. Але мы не маем права саступіць у гэтай барацьбе. Бо інакш знікне не толькі наша краіна, але і наша ідэнтычнасць. Беларусы, бараніце родную культуру, мову, гісторыю. Гэта і будзе нашым сучасным супрацівам імперскаму «рускаму свету», — гаворыцца ў звароце Святланы Ціханоўскай.
Слуцкае паўстанне - гэта паўстанне супраць бальшавіцкага рэжыму ў раёне горада Слуцка (цяпер гэта Мінская вобласць) у лістападзе - снежні 1918 года. Мэтай паўстання была абвешчана абарона незалежнасці Беларусі. Гэта падзея з гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, урад якой да таго часу ўжо амаль 2 гады знаходзіўся ў выгнанні.
вх