Беларуская Служба

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек

28.11.2023 17:25
На сёння ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1 тыс. 447 чалавек.
ТурмаShutterstock/Fanni_2021

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ шэсць чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Так, вязнем сумлення прызнаны Леанід Райчонак, асуджаны на шэсць гадоў калоніі за данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Праваабаронцы таксама прызналі палітвязнем Дзмітрыя Маставога, асуджанага на 10 гадоў калоніі за перадачу інфармацыі беларускаму пратэстнаму інфармацыйнаму рэсурсу;

Юрыя Юрэню, прыгаворанага да пяці гадоў калоніі за фінансавую падтрымку пратэстных ініцыятыў, якія рэжым абвясціў «экстрэмісцкімі фармаваннямі»;

Віталя Санько, які знаходзіцца ў следчым ізалятары і якога абвінавачваюць у фінансавай падтрымцы пратэстных рухаў;

Уладзіміра Фішмана, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары і якога рэжым абвінавачвае ў рэгістрацыі ў пратэстнай Тэлеграм-групе, якую лукашысты лічаць «экстрэмісцкім фармаваннем»;

Анатоля Старасвецкага, які таксама ўтрымліваецца ў следчым ізалятары па тых жа абвінавачаннях.

На сёння ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1 тыс. 447 чалавек.

вс