Хільмановічу інкрымінуюць ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе ПЦ «Вясна».
Уладзімір ужо два з паловай гады не пражывае ў Беларусі. Тыдзень таму ў кватэры па месцы яго прапіскі, паводле пастановы накладання следчымі органамі арышту на маёмасць, была апісаная мэбля і старая лядоўня.
А 1 снежня ў кватэры жонкі Уладзіміра, дзе ён пражываў з 2014-га па 2021 год, быў праведзены ператрус. У выніку яго сілавікі забралі працэсар камп'ютара, старое пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, розныя канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, шматлікія газеты. Таксама была апісаная ўся бытавая тэхніка.
яс