Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі назваў рэжым Лукашэнкі таталітарным

07.12.2023 11:06
Дэвід Кэмеран адказаў, што 182 фізічных і юрыдычных асоб ужо падпалі пад санкцыі, і гэты спіс пастаянна пераглядаецца. 
Аляксандр ЛукашэнкаФота: Asatur Yesayants/Shutterstock.com

Злучанае Каралеўства выступае за працяг санкцыйнага ціску на Аляксандра Лукашэнку. Падчас выступу

Былы прэм'ер Злучанага Каралеўства Дэвід Кэмеран, які ў сярэдзіне лістапада заняў пасаду кіраўніка МЗС краіны, учора выступіў у Палаце лордаў. Сярод пытанняў былі пра Беларусь. Член Палаты Джордж Фолкс спытаў у новага кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі, ці разглядае ўрад магчымасць узмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, – піша «Наша Ніва».

Дэвід Кэмеран адказаў, што 182 фізічных і юрыдычных асоб ужо падпалі пад санкцыі, і гэты спіс пастаянна пераглядаецца. Кэмеран назваў рэжым Лукашэнкі таталітарным і падзякаваў Фолксу за кампанію па гэтым пытанні, а таксама пагадзіўся з неабходнасцю працягу ціску на рэжым Аляксандпа Лукашэнкі.

«Я гляджу на гэта вельмі ўважліва, мы павінны разумець, што гэта таталітарны рэжым Еўропы. Яны выпадковым чынам канфіскуюць у людзей мабільныя тэлефоны, каб даведацца, з кім яны кантактавалі, за якімі сацыяльнымі сеткамі сочаць. Прафсаюзы распушчаны, а іх лідары пасаджаныя ў турму. Размахванне сцягам Украіны лічыцца парушэннем закона і можа прывесці да турэмнага зняволення, а 1500 чалавек зʼяўляюцца палітвязнямі. Такім чынам, мы абсалютна згодныя з пастаноўкай пытання, і мы будзем працягваць выкарыстоўваць санкцыі і іншыя інструменты, калі гэта неабходна», – заявія міністр замежных спраў Вялікабрытаніі.

эж