Беларуская Служба

У палацы пад Гродна знайшлі бутэлькі з віном 200-гадовай вытрымкі

07.12.2023 17:08
-   . .
Палацава-паркавы комплекс ў в. Свяцк.Фота: аif.bу

Падчас рэстаўрацыйных работ у сядзібна-паркавым комплексе ў вёсцы Свяцк Гродзенскай вобласці знайшлі паўтара дзясятка бутэлек віна двухсотгадовай вытрымкі.

Піць гэтае віно ўжо нельга — яно называецца «звышвытрыманым», пахне воцатам, а доля спірту ў ім усяго 1,5%.

У палацы пад Гродна знайшлі бутэлькі з віном 200-гадовай вытрымкі. У палацы пад Гродна знайшлі бутэлькі з віном 200-гадовай вытрымкі.

Свяцкі палацава-паркавы комплекс будаваў багаты шляхецкі род Валовічаў. Вонкава палац нагадваў французскі Версаль. У савецкі час будынак выкарыстоўваўся як шпіталь, а ў 1992—2007 гадах там праходзілі рэабілітацыю хворыя на сухасць. Палацава-паркавы комплекс унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Паводле аif.bу