Беларуская Служба

Праваабаронцы пачалі кампанію ў падтрымку палітзняволенага Максіма Знака

14.12.2023 14:12
З лютага 2023 года Максім цалкам пазбаўлены сувязі са знешнім светам: улады не дапускаюць да яго адвакатаў, пазбавілі яго тэлефонных званкоў, спатканняў і ліставання нават з членамі сям’і.
Аўдыё

На адпаведным сайце сабраная біяграфія Максіма, апошняя інфармацыя пра палітвязня, а таксама пералічаныя дзеянні, якімі можна падтрымаць Знака.

Палітзняволенага Максіма Знака разам з Марыяй Калеснікавай абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання — лукашысцкі суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Максіма да 10 гадоў калоніі.

З лютага 2023 года Максім Знак цалкам пазбаўлены сувязі са знешнім светам: улады не дапускаюць да яго адвакатаў, пазбавілі яго тэлефонных званкоў, спатканняў і ліставання нават з членамі сям’і.

Усе аргументы аб неабходнасці забяспечваць правы Знака ўладамі праігнараваныя, а скаргі — адхіленыя. Усе адвакаты, якія баранілі Максіма, былі пазбаўленыя права практыкаваць.

Крыніца: ПЦ «Вясна»