Беларуская Служба

У раённай бальніцы ў Акцябрскім зачынілі хірургічнае аддзяленне – няма спецыяліста

15.12.2023 16:18
Мясцовым жыхарам прыйдзецца ездзіць на прыём да хірурга ў суседні райцэнтр – Светлагорск, якія размешчаны ў 70 км ад Акцябрскага.
Цэнтральная раённая бальніца ў Акцярбрскімкрыніца: belmedsnab.by

У Цэнтральнай раённай бальніцы гарадскога пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці зачынілі хірургічнае аддзяленне з-за адсутнасці спецыяліста, піша «Флагшток».

Мясцовым жыхарам прыйдзецца ездзіць на прыём да хірурга ў суседні райцэнтр – Светлагорск, якія размешчаны ў 70 км ад Акцябрскага.

Блогеру Андрэю Павуку, які пазваніў у бальніцу і спытаў аб прычынах закрыцця аддзялення, адказалі: «Ёсць загад Гомельскага ўпраўлення аховы здароўя. Няма лекара-хірурга. Справа не ў заробку, а ў тым, што няма спецыяліста».

Паведамляецца, што лекар-хірург, якая працавала ў аддзяленні, пайшла ў дэкрэтны адпачынак. У бальніцы аб'явілі вакансію. Заробак, які прапануюць новаму спецыялісту, складае ад 1 тыс. 500 да 2 тыс. 100 рублёў.

У Акцябрскім няма таксама лекара-отарыналарынголага – яго шукаюць за прыкладна такі ж заробак.

Рэзкі дэфіцыт медыцынскіх кадраў адчуваецца па ўсёй Беларусі.

вс