Сёлета сярэднясутачныя страты Расіі ў вайскоўцах, гаворка ідзе пра забітых і параненых у выніку вайны ва Украіне, павялічыліся амаль на 300 у параўнанні з 2022 годам, паведаміла Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.
У штодзённай справаздачы адзначаецца, што павелічэнне штодзённых страт адлюстроўвае дэградацыю расійскіх узброеных сіл і іх ператварэнне ў масавую армію больш нізкай якасці.
Паводле брытанскіх экспертаў, Расіі, верагодна, спатрэбіцца ад пяці да дзесяці гадоў, каб аднавіць высокакваліфікаваныя і вопытныя вайсковыя часткі.
Пры захаванні памеру страт на цяперашнім узроўні да 2025 года ў Расіі за тры гады вайны з Украінай будзе больш за паўмільёна забітых і параненых.
PAP/аз