Беларуская Служба

Беларускія і расійскія спартсмены не выступяць на юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі

04.01.2024 16:51
Асобы з нейтральным статусам не будуць удзельнічаць у Гульнях, паведамілі ў МАК.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/diema

Спартсменаў з Расіі і Беларусі не дапусцілі да ўдзелу ў зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Паўднёвай Карэі. Асобы з нейтральным статусам не будуць удзельнічаць у Гульнях, паведамілі ў Міжнародным алімпійскім камітэце.

У сакавіку выканкам МАК рэкамендаваў дазволіць расіянам і беларусам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у якасці нейтральных спартоўцаў. Гэтае рашэнне тычылася толькі тых, хто публічна не падтрымліваў уварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну і не быў звязаны з узброенымі сіламі або спецслужбамі.

Першыя зімовыя юнацкія Алімпійскія гульні прайшлі ў аўстрыйскім Інсбруку ў 2012 годзе.

IAR/нг