Аляксандра Лукашэнку зусім мала паказвалі буйным планам падчас яго выступу на ўручэнні прэмій «За духоўнае адраджэнне». І на гэта былі свае прычыны, – піша выданне «Наша Ніва».
Камера ўвесь час паказвала твары прысутных у зале – спрэс хмурыя, змрочныя. Але ў адным з эпізодаў старанна змантажаванай справаздачы ў кадр ізноў папала, як трасецца ў Лукашэнкі галава.
За мінулыя месяцы гэта ўжо не першы раз калі нават рэжымная прапаганда прапускае кадры з Лукашэнкам у трэмары.
эж