Сусветны банк апублікаваў студзеньскі выпуск свайго прагнозу «Перспектывы сусветнай эканомікі». У ім рост ВУП Беларусі ў 2024 годзе ацэнены ў 0,8%. Такія ж тэмпы СБ прагназуе на 2025 год, – піша reform.by.
Паводое Сусветнага банка, прырост беларускага ВУП у 2023 годзе складзе 3%. Трэба адзначыць, што Белстат па выніках студзеня-лістапада паведамляў аб росце беларускай эканомікі на 3,8%. Чакаецца, што гадавыя звесткі аб дынаміцы ВУП будуць апублікаваны Белстатам на наступным тыдні.
У параўнанні з чэрвеньскім прагнозам ацэнка росту ў 2024 і 2025 гадах паніжана на 0,6 і 0,5% адпаведна. У параўнанні з кастрычніцкім аглядам перспектыў эканомік рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі прагноз на 2024 год не пераглядаўся, а на 2025 год быў падвышаны на 0,1%.
Нагадаем, прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаным указам Лукашэнкі, прадугледжаны рост ВУП Беларусі ў 2024 на 3,8%.
эж