У адным з дамоў аграгарадка знайшлі 14 іншаземцаў без дзеючых віз: 8 пакістанцаў, 3 афганца, 2 непальца і 1 грамадзянін Індыі. Усе патрапілі ў Беларусь праз Расію.
Агулам за 2023 год каля 4 тысяч чалавек у складзе 596 груп нелегальных мігрантаў былі выяўлены ў Беларусі, паведаміла 10 студзеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, сярод іх пераважалі грамадзяне Афганістана, Сірыі, Ірана і Індыі.
З вясны 2021 года працягваецца міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС.
Паводле інфармацыі Памежнай службы Польшчы, летась на польска-беларускай мяжы было зарэгістравана больш за 26 тысяч спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Затрымана амаль 700 арганізатараў і памагатых у незаконным перасячэнні мяжы.
вх