Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі АПК сустрэліся з амбасадарам ЗША ў Польшчы

11.01.2024 12:01
Закраналіся, між іншым, пытанне падтрымкі грамадзянскай супольнасці і прызначэння спецпасланнік па Беларусі.
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі АПК сустрэліся з амбасадарам ЗША ў Польшчыwww.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі, Павел Латушка і Аліна Коўшык сустрэліся з амбасадарам ЗША ў Польшчы Марэкам Бжaзіньскім, паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Бакі абмеркавалі вынікі Стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША» і наступныя крокі супрацоўніцтва, ключавым з якіх стане прызначэнне спецпасланніка ЗША па Беларусі.

Святлана Ціханоўская заклікала працягваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара, культурных ініцыятыў і незалежных СМІ, падкрэсліўшы іх важнасць у барацьбе з прапагандай.

Разам з гэтым яна прапанавала працягваць ціск на рэжым і закрываць шчыліны ў санкцыях.

аз

Святлана Ціханоўская: Нам патрэбны моцныя саюзнікі, Польшча – адзін з іх

09.01.2024 07:59
Кіраўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета знаходзіцца з трохдзённым працоўным візітам у Польшчы.

Спікер Сейму: Польшча зробіць усё, каб Беларусь стала свабоднай краінай са свабоднымі людзьмі

09.01.2024 12:38
Увечары запланаваная калядна-навагодняя сустрэча прэзідэнта Анджэя Дуды са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай дыяспары.