Апублікаваная інфармацыя пра лічбу беларусаў, якія актуальна легальна пражываюць у Польшчы.
Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на польскае Упраўленне па справах іншаземцаў паведаміў, што на 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала амаль 119 тыс. грамадзян Беларусі, якія маюць сапраўдны дакумент, выдадзены польскімі ўладамі, што дае права на пражыванне ў краіне.
На 30 чэрвеня 2023 года адпаведныя дакументы мела 91 тыс. беларусаў – такім чынам за паўгода гэтая лічба вырасла амаль на 30%. Для параўнання: у жніўні 2020 года ў Польшчы легальна пражывала толькі 28 тыс. грамадзян Беларусі.
За 2023 год польскія ўлады выдалі беларусам 46 тыс. 972 дазволы на часовае знаходжанне. Пры гэтым колькасць пазітыўных рашэнняў аб выдачы дазволаў на пражыванне вырасла амаль у два разы. У мінулым годзе таксама было выдадзена 12 тыс. 83 дазволы на пастаяннае пражыванне ў Польшчы.
Такім чынам, агулам летась беларусы атрымалі каля 59 тыс. дазволаў на знаходжанне ў Польшчы.
вс