Беларуская Служба

Таццяну Севярынец да суда адпусцілі дадому

12.01.2024 12:46
Пасля затрымання яна трапіла ў шпіталь.
Таццяна Севярынец.

Таццяну Севярынец затрымалі 9 студзеня раніцай у родным Віцебску. За што, дакладна невядома. Увечары таго ж дня яе шпіталізавалі, у Таццяны Севярынец падняўся ціск.
Цяпер маці Паўла Севярынца дома.

«Мама дома да суда. Перадае ўсім добрым людзям дзякуй за клопат і падтрымку», – паведаміла ў фэйсбуку Ганна Севярынец.

Праваабаронцы мяркуюць, што судзіць маці Паўла Севярынца будуць за «экстрэмісцкія падпіскі».

ав/Наша Ніва