Беларуская Служба

CASE сумесна з эканамічнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай распрацаваў Канцэпцыю «зялёнай» эканомікі

12.01.2024 16:23
Мэта канцэпцыі – павысіць эканамічны ўзровень жыцця, забяспечыць дабрабыт і здароўе беларусаў.
 .
Ілюстрацыйны здымак.ejaugsburg/pixabay.com/CC0

Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў CASE сумесна з эканамічнай камандай Офіса Святланы Ціханоўскай распрацаваў Канцэпцыю «зялёнай» эканомікі. Яе мэта – павысіць эканамічны ўзровень жыцця, забяспечыць дабрабыт і здароўе беларусаў.
Рашэнне экалагічных праблемаў, актуальных і для Беларусі, патрабуе прадуманай дзяржаўнай палітыкі, сцвярджаюць аўтары канцэпцыі.

«Сёння наш свет становіцца ўсё больш залежным ад экалагічных пытанняў, і Беларусь не выключэнне. Праблемы празмернага выкарыстання рэсурсаў, забруджвання асяроддзя і змены клімату патрабуюць смелых рашэнняў і ўсёабдымнай палітыкі.

Падрыхтоўка Канцэпцыі зялёнай эканомікі і прапановаў рэформ для Беларусі ў рамках праекта CASE – гэта спроба зрабіць крок у бок будучыні, заснаванай на экалагічна чыстых тэхналогіях і ўстойлівым развіцці», – чытаем на сайце.

У канцэпцыі апісаныя 10 крокаў: зялёная эканоміка, кліматычная палітыка, энергетычная бяспека, узнаўляльная энергетыка, зялёная прамысловасць, кіраванне адходамі, устойлівая мабільнасць, сельская гаспадарка, захаванне біяразнастайнасці, зялёныя гарады, зялёнае фінансаванне.

ав