Беларуская Служба

Прарасійская актывістка Бондарава балатуецца ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета

16.01.2024 14:40
 .
Вольга Бондарава.Фота: screenshot відэа

Вядомая сваімі выказваннямі і дзеяннямі супраць беларускай мовы і культуры і за пашырэнне русіфікацыі Вольга Бондарава зарэгістраваная кандыдаткай па Шугаеўскай выбарчай акрузе № 57 у Мінску. Яна прадстаўляе Камуністычную партыю Беларусі.

Канкурэнтамі па акрузе для Бондаравай выступаюць беспартыйны ідэолаг вайсковай часткі 3214 Міхаіл Адамчык і намесніца дырэктаркі гімназіі № 38 па выхаваўчай працы Святлана Пазняк, якая прадстаўляе «Белую Русь», што нядаўна ператварылася з руху ў партыю.

Адзіны дзень галасавання адбудзецца 25 лютага 2024 года.

svaboda.org/вх