Беларуская Служба

У чацвер пачнуць судзіць вядомага мінскага фатографа Аляксандра Васюковіча

16.01.2024 16:08
Анонс судовага пасяджэння ў дачыненні да Аляксандра Васюковіча праваабаронцы «Вясны» заўважылі ў раскладзе судоў.
 .
Аляксандр Васюковіч.Фота з адкрытых крыніц

Справу ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска будзе разглядаць суддзя Юлія Крэпская. Аляксандру інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Аляксандр Васюковіч – вядомы беларускі фатограф-фрылансер. За прафесійную кар'еру ён атрымаў безліч узнагарод за свае працы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Васюковіч знаходзіцца ў СІЗА-1.

Цяпер у зняволенні ў Беларусі 35 прадстаўнікоў медыя.

вх