На тэнісным турніры Australian Open забаранілі паказваць чырвона-зялёны сцяг Беларусі. Здымак з кортаў адпаведнай паперы з пералікам забароненых сімвалаў паказала македонская служба Радыё Свабода.
Дзеячы македонскай дыяспары раней заўважылі, што сцяг Паўночнай Македоніі трапіў у пералік забаронаў. Міністэрства замежных спраў і гандлю Аўстраліі і арганізатары турніру выбачаліся за памылку, якую назвалі «тэхнічнай». Неўзабаве нацыянальны сцяг ужо без абмежаваньняў з’явіўся на трыбунах корту падчас гульні македонскай тэнісісткі.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь ёсць у пераліку сімвалаў, забароненых для паказу тэлевізіяй на трыбунах і кортах аднаго з найбольш прэстыжных турніраў свету ў тэнісе.
Арганізатары таксама забаранілі дэманстрацыю сцягоў Палестынскай аўтаноміі, Ізраіля, Расіі і Тайваня.
svaboda.org/аз