У новай рэдакцыі «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» Рамана Пратасевіча няма – нагадаем, дадалі яго ў спіс з пазнакай «судзімасць не пагашана» два месяцы таму.
Тады разам з ім у спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі «завочна» разам з Пратасевічам. Нагадаем, у мінулым траўні суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану – 20 гадоў, Яну – 19 гадоў, Раману – 8 гадоў. Пазней Пратасевіч быў памілаваны Лукашэнкам.
Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік у спісе МУС засталіся.
ав/Вясна