Беларуская Служба

Тэкст дыктоўкі да Дня роднай мовы прысвечаны 100-годдзю Быкава

13.02.2024 11:16
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў прыняць удзел у агульнай дыктоўцы да Дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага.
Васіль Быкаўфота: Рада БНР

«Сёлета Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета прапануе для дыктоўкі тэкст, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якому належаць гэтыя простыя і мудрыя словы: «Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская».

Прыняць удзел у дыктоўцы – ці нават арганізаваць яе – можа кожны. Дыктоўку можна правесці ў школе, ва ўніверсітэце, у любой публічнай прасторы, на працы ці з сябрамі.

Тэкст дыктоўкі будзе дасланы ўсім арганізатарам, якія звернуцца праз пошту revivalbelarus@gmail.com.

«Далучайцеся ўсёй Беларуссю, дзе б вы ні былі! Не сумняюся, словы нашага класіка, лідара Адраджэння пранікнуць у сэрцы ўдзельнікаў дыктоўкі і падтрымаюць нацыянальны гонар і любоў да роднай мовы», – гаворыць Аліна Коўшык.

ав

Рада БНР заклікае маштабна адзначыць 100-годдзе Васіля Быкава

25.01.2024 16:01
19 чэрвеня 2024 году спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава – вялікага беларуса.